Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Беларусь і Іран маюць намер супрацоўнічаць у сферы бяспекі харчовых прадуктаў і распрацоўцы біяпестыцыдаў

22.06.2022

Беларусь і Іран маюць намер супрацоўнічаць у сферы бяспекі харчовых прадуктаў і распрацоўцы біяпестыцыдаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу па выніках работы беларускай экспазіцыі на міжнароднай выстаўцы сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Iran Agrofood.

Беларуская экспазіцыя ўключала навукова-практычныя цэнтры Нацыянальнай акадэміі навук, БДТУ, БДУ, БНТУ, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій. Яна выклікала вялікі інтарэс з боку наведвальнікаў выстаўкі і дзелавых колаў Ірана.

За час выстаўкі падпісана 25 двухбаковых дакументаў у сферы навукі і адукацыі, якія фіксуюць дамоўленасці з іранскімі даследчымі цэнтрамі і ўстановамі адукацыі аб сумесных навуковых даследаваннях і падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі. У дакументах таксама акрэслены намеры па супрацоўніцтве ў галіне бяспекі харчовых прадуктаў, у сферы дыстрыбуцыі ветэрынарных прэпаратаў, распрацоўцы біяпестыцыдаў, рэалізацыі біялагічных прэпаратаў і па стварэнні кіруючага цэнтра біятэхналогій.

Удзельнікі нацыянальнай экспазіцыі Беларусі таксама правялі прэзентацыю сваіх тавараў і паслуг у Гандлёва-прамысловай палаце Ірана. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 100 прадстаўнікоў іранскіх кампаній. Пасля прэзентацыі прайшлі двухбаковыя перагаворы.

БелТА

Крыніца: belta.by

Задайте вопрос