Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Беларусь і Азербайджан абмеркавалі рэалізацыю дамоўленасцей па эканамічным супрацоўніцтве

21.09.2022

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджане Андрэй Раўкоў 20 верасня сустрэўся з намеснікам прэм'ер-міністра гэтай краіны Алі Ахмедавым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускім пасольстве ў Азербайджане.

Алі Ахмедаў быў назначаны ў чэрвені сустаршынёй міжурадавай беларуска-азербайджанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Азербайджанам. Асаблівая ўвага ўдзелена практычным пытанням рэалізацыі рашэнняў міжурадавай камісіі, 12-е пасяджэнне якой адбылося 1 чэрвеня 2022 года.

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай устаноўлены 11 чэрвеня 1993 года. За гэты час сфарміраваны моцныя традыцыі двухбаковых адносін.

БелТА

Крыніца: belta.by

Задайте вопрос