Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Беларусь і Аргенціна зацікаўлены ў супрацоўніцтве па стварэнні сумесных вытворчасцей

03.10.2022

Беларусь і Аргенціна зацікаўлены ў супрацоўніцтве па стварэнні сумесных вытворчасцей, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага цэнтра маркетынгу.

На сустрэчы дырэктара Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Мікалая Барысевіча з паслом Аргенціны ў Расіі і па сумяшчальніцтве ў Беларусі Эдуарда Антоніа Зуайнам бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Аргенціны, а таксама магчымасці НЦМ па аказанні садзейнічання ў яго развіцці. Адзначана, што асаблівы патэнцыял мае супрацоўніцтва па лініі стварэння сумесных вытворчасцей, абмен інавацыйнымі тэхналогіямі і вопытам у сферы прамысловасці і сельскай гаспадаркі.

Па выніках сустрэчы Нацыянальным цэнтрам маркетынгу ўнесены прапановы па далейшым узаемадзеянні з дыпмісіяй, уключаючы арганізацыю візітаў пасла і аргенцінскіх дзелавых дэлегацый у беларускія рэгіёны з мэтай устанаўлення прамога дыялогу з мясцовымі прадпрыемствамі і профільнымі арганізацыямі.

БелТА

Крыніца: belta.by

Задайте вопрос