Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Беларусь знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

03.11.2022

Беларусь знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 31 кастрычніка 2022 года нумар 738, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Згодна з дакументам, стаўкі экспартных пошлін змяняюцца, у прыватнасці, на сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты - $42,7 за 1 т (раней - $44,4), прамагонны бензін - $23,4 за 1 т (раней - $24,4), таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, масла змазачнае - $12,8 за 1 т (раней - $13,3).

Раней стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся з 1 кастрычніка. Тады яны таксама зніжаліся.

БелТА

Крыніца: belta.by

Задайте вопрос