Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Для правядзення цэнтралізаванага экзамену ў Беларусі ў 2023 годзе падрыхтаваны 93 пункты

06.12.2022

Для правядзення цэнтралізаванага экзамену ў Беларусі ў 2023 годзе падрыхтаваны 93 пункты. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ расказала першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава, паведамляе БЕЛТА.

"Мы прапрацавалі 93 пункты, у якіх будзе ажыццёўлены цэнтралізаваны экзамен. Колькасць пунктаў будзе павялічвацца, таму што было прынята рашэнне, каб у кожным раённым цэнтры быў такі пункт", - сказала Ірына Старавойтава.

Яна дадала, што праведзена ўжо пробнае тэсціраванне па адзіным экзамене ў васьмі тэрытарыяльна-адміністрацыйных адзінках. "Больш за 30 працэнтаў выбралі матэматыку, высокі працэнт выбару па біялогіі, замежных мовах, гісторыі Беларусі, хіміі, грамадазнаўстве. 28-29 студзеня мы плануем правядзенне рэпетыцыйнага тэсціравання ў тых рэгіёнах, у якіх мы яшчэ яго не праводзілі. Таму ўсе юнакі і дзяўчаты паспрабуюць свае сілы", - адзначыла першы намеснік міністра.

Ірына Старавойтава таксама спынілася на нюансах паступлення абітурыентаў па мэтавым накіраванні. "Трэба гаварыць перш за ўсё аб новай форме паступлення. У юнакоў і дзяўчат, якія выбралі для сябе мэтавае накіраванне, будзе ўнутраны экзамен. Ён будзе праводзіцца да 12 чэрвеня. І, вядома ж, у нас няма абмежаванняў па накіраваннях або спецыяльнасцях, па якіх маглі б узяць мэтавае накіраванне. Ёсць максімальны працэнт, які можна набіраць па мэтавым накіраванні, і ён па асобных напрамках складае да 80 працэнтаў", - рэзюмавала першы намеснік міністра.

БелТА

Крыніца: belta.by

Задайте вопрос