Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Беларусь і Кітай абмеркавалі супрацоўніцтва кампаній у галіне інфармацыйных тэхналогій і навукі

10.03.2023

Беларусь і Кітай абмеркавалі супрацоўніцтва кампаній у галіне інфармацыйных тэхналогій і навукі. Размова аб гэтым ішла ў час сустрэчы старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіла Мятлікава з намеснікам старшыні - генеральным сакратаром Асацыяцыі кітайскіх кампаній Чжаа Цынцю, паведамілі БЕЛТА ў БелГПП.

Разгледжаны магчымыя напрамкі ўзаемадзеяння БелГПП і асацыяцыі ў мэтах развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва беларускіх і кітайскіх кампаній, трансферу перадавых інфармацыйных тэхналогій, нана- і біятэхналогій, вынікаў навукова-тэхнічнай дзейнасці ў галіне медыцыны, распрацоўкі новых матэрыялаў і іншых сферах, садзейнічання правядзенню сумесных даследаванняў у высокатэхналагічных і інавацыйных сектарах эканомікі. Бакі таксама абмеркавалі інтэнсіфікацыю супрацоўніцтва Беларусі і КНР у галіне навукі і адукацыі.

БелТА

Крыніца: belta.by

Задайте вопрос