Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Конкурс на лепшы сімвал Года міру і стварэння аб'яўлены ў Беларусі

05.04.2023

Міністэрства культуры аб'явіла конкурс на лепшы сімвал (лагатып) "Год міру і стварэння", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ведамства.

Арганізатары конкурсу вызначаць лепшы сімвал (лагатып) - графічны стылізаваны вобраз, сімвал фірменнага стылю, што адлюстроўвае канцэпцыю правядзення Года міру і стварэння, якім аб'яўлены ў Беларусі 2023-і.

Паўдзельнічаць могуць грамадзяне Беларусі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі рэспублікі.

Канкурсантам неабходна прадставіць заяўку на ўдзел, конкурсную работу ў электронным выглядзе, а таксама кароткую тлумачальную запіску ў свабоднай форме з апісаннем прадстаўленай конкурснай работы.

Конкурсныя матэрыялы падаюцца ў Міністэрства культуры на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з паметкай "На конкурс на лепшы сімвал (лагатып) "Год міру і стварэння" не пазней за 20 красавіка.

БелТА

Крыніца: belta.by