Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Мінлясгас будзе інфармаваць беларусаў аб забаронах на наведванне лясоў праз СМС

07.04.2023

У інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Драгун расказаў, што Мінлясгас будзе інфармаваць беларусаў аб забаронах на наведванне лясоў праз СМС-паведамленні.

У гэтым годзе ведамства вырашыла ўкараніць новаўвядзенне і пераняць вопыт МНС. "Мы звярнуліся да нашых аператараў сотавай сувязі, каб апавяшчаць людзей праз СМС-паведамленні аб увядзенні забарон на наведванне лясоў. Усе аператары ўжо адказалі станоўча. Сёння мабільны тэлефон ёсць калі не ў кожнага, то ў пераважнай большасці грамадзян, таму мы будзем прысылаць грамадзянам важную інфармацыю", - расказаў Аляксандр Драгун.

Таксама на сайце Мінлясгаса дзейнічае інтэрактыўная карта, якая абнаўляецца ў рэжыме анлайн. Кожны жадаючы можа зайсці і паглядзець актуальную інфармацыю. Забароны ўводзяцца па адміністрацыйных раёнах рашэннем выканкамаў.

Акрамя таго, пры выяўленні парушэння забарон на наведванне лясоў неабходна адразу ж паведамляць па тэлефонах лясгасаў, міністэрства або на нумар 101. У пажаранебяспечны перыяд у Міністэрстве лясной гаспадаркі ўстанаўліваецца дзяжурства. Кожны дзень у рабочы час можна пазваніць у прыёмную па нумары 8 (017) 200-46-01. У залежнасці ад класа пажарнай небяспекі гэты тэлефон працуе або да 20.00, або да 21.00.

БелТА

Крыніца: belta.by