Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за сакавік 2023 года выраслі да $8,1 млрд

10.04.2023

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 красавіка 2023 года, паводле папярэдніх даных, склалі $8098,6 млн у эквіваленце, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Нацыянальнага банка.

За сакавік 2023 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $329,1 млн (на 4,2 працэнта) пасля зніжэння ў лютым 2023 года на $373,3 млн (4,58 працэнта).

"Са жніўня 2022 года інфармацыя аб аб'ёме міжнародных рэзервовых актываў публікуецца на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка без дэталізацыі іх структуры, а таксама пазначэння фактараў, якія паўплывалі на іх змяненне", - адзначылі ў Нацбанку.

БелТА

Крыніца: belta.by