Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Беларусь і Іванаўская вобласць абмеркавалі інвестсупрацоўніцтва і пашырэнне кааперацыйных сувязей

12.05.2023

У Мінску з удзелам старшыні "Беллегпрама" Таццяны Лугіной і намесніка старшыні ўрада Іванаўскай вобласці Расіі Юліяй Васільевай адбылося пасяджэнне сумеснай рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Іванаўскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў канцэрне.

У ходзе пасяджэння разгледжаны пытанні развіцця інвестыцыйнага супрацоўніцтва, гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння і пашырэння кааперацыйных сувязей. Бакі адзначылі дынамічнае развіццё ўзаемадзеяння суб'ектаў гаспадарання Беларусі і Іванаўскай вобласці.

Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у 2022 годзе тавараабарот Беларусі і Іванаўскай вобласці РФ павялічыўся амаль на палову ў параўнанні з 2021 годам, у першым квартале 2023 года тавараабарот вырас амаль на дзве трэці ў параўнанні з адпаведным перыядам 2022 года.

У рамках пасяджэння падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным агенцтвам інвестыцый і прыватызацыі і АНА "Агенцтва па прыцягненні інвестыцый у Іванаўскую вобласць".

БелТА

Крыніца: belta.by