Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ва ўсіх раёнах Беларусі

24.05.2023

Ва ўсіх раёнах Беларусі ўведзены забароны і абмежаванні на наведванне лясоў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства лясной гаспадаркі.

Забароны на наведванне лясоў уведзены ў кожнай вобласці краіны, акрамя Гродзенскай, дзе ва ўсіх раёнах дзейнічаюць абмежаванні. У Віцебскай вобласці забаронена або абмежавана наведванне лясоў у 21 раёне, у Магілёўскай - у 21, Гомельскай - у 21, Мінскай - у 22 і Брэсцкай - у 16.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы. Карта абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, таму даныя могуць мяняцца на працягу дня.

БелТА

Крыніца: belta.by

Задайте вопрос