Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Забароны на наведванне лясоў уведзены ва ўсіх абласцях Беларусі

01.06.2023

Ва ўсіх абласцях Беларусі ўведзены забароны на наведванне лясоў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства лясной гаспадаркі.

У Мінлясгасе адзначылі, што ў сувязі з высокім класам пажарнай небяспекі абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 28 раёнах краіны.

У 90 раёнах у кожнай вобласці Беларусі ўведзены забароны на наведванне лясоў. У Віцебскай вобласці забаронена наведванне лясоў у 17 раёнах, у Магілёўскай - у 19, Гомельскай і Мінскай - у 21, Брэсцкай - у 10 і Гродзенскай - у 2. У ведамстве заклікалі грамадзян захоўваць правілы пажарнай бяспекі ў лясах.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы. Карта абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, таму даныя могуць мяняцца на працягу дня.

БелТА

Крыніца: belta.by

Задайте вопрос