Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Беларусі намалацілі больш за 2 млн тон збожжавых каласавых культур

04.08.2023

У Беларусі намалацілі больш за 2 млн т збожжавых каласавых культур. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 3 жніўня, збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса) убрана 606,2 тыс. га, або 30,6 працэнта да ўборачнай плошчы. Намалочана 2,096 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 34,6 ц/га.

Азімага рапсу на зерне ўбрана 290,8 тыс. га (87,4 працэнта да ўборачнай плошчы), намалочана 790,9 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 27,2 ц/га.

Лён выцераблены на 27,1 тыс. га, што складае 62,1 працэнта ўборачнай плошчы. Салома пасля ўборкі збожжавых і зернебабовых убрана на 323,6 тыс. га.

БелТА

Крыніца: belta.by

Задайте вопрос