Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Тыдзень прадпрымальніцтва пройдзе з 23 па 27 кастрычніка ў Беларусі

14.08.2023

Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва пройдзе з 23 па 27 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

На пляцоўцы Мінэканомікі пад старшынствам намесніка міністра Таццяны Бранцэвіч адбылося пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Беларускага тыдня прадпрымальніцтва. Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі прапановы для ўключэння ў план правядзення мерапрыемства, прадстаўленыя вядучымі бізнес-саюзамі (асацыяцыямі) краіны.

"Правядзенне такіх мерапрыемстваў садзейнічае павышэнню ўзроўню кансалідацыі дзелавой супольнасці і, што не менш важна, стымулюе прадпрымальніцкую актыўнасць тых беларусаў, хто пакуль не адважыўся самарэалізавацца ў бізнесе", - падкрэсліла Таццяна Бранцэвіч.

Чакаецца, што ўдзел у мерапрыемстве прымуць прадстаўнікі дзяржорганаў, бізнесу і аб'яднанняў прадпрымальніцтва, суб'екты інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва, навукі, адукацыі, маладзёжных аб'яднанняў і грамадзяне, зацікаўленыя ў адкрыцці ўласнай справы.

БелТА

Крыніца: belta.by