Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 71 раёне Беларусі

24.08.2023

Забароны і абмежаванні на наведванні лясоў уведзены ў 71 раёне Беларусі. Інфармацыя аб гэтым прадстаўлена на інтэрактыўнай карце інтэрнэт-партала Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

Забароны ўведзены ў Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Свіслацкім, Воранаўскім і Лідскім раёнах Гродзенскай вобласці, Лунінецкім і Столінскім раёнах Брэсцкай вобласці, Пухавіцкім і Любанскім раёнах Мінскай вобласці, а таксама ў Жыткавіцкім, Лельчыцкім, Петрыкаўскім, Мазырскім, Ельскім і Нараўлянскім раёнах Гомельскай вобласці.

Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 12 раёнах Гродзенскай вобласці, у 12 раёнах Брэсцкай вобласці, у 17 раёнах Мінскай вобласці, у 7 раёнах Гомельскай вобласці, а таксама ў 8 раёнах Магілёўскай вобласці.

Віцебская вобласць цалкам свабодная ад забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў.

Пры забароне наведванне лясоў цалкам выключана. За парушэнне прадугледжаны штраф. Пры абмежаванні дарога ў лес адкрыта для грыбнікоў, ягаднікаў і аматараў пешых прагулак, але з аглядкай на выкананне шэрага патрабаванняў. Напрыклад, нельга заязджаць у масіў на механічным транспартным сродку, раскладаць агонь, пакідаць прамасленыя або прамочаныя гаручымі рэчывамі матэрыялы, што небяспечна на самаўзгаранне.

БелТА

Крыніца: belta.by