Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Беларусі ўбрана больш як 174 тыс. тон агародніны

13.11.2023

У Беларусі ўбрана 174,5 тыс. т агародніны. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Беларусі на 11 лістапада ва ўсіх катэгорыях гаспадарак намалочана 9415,6 тыс. т збожжа з улікам рапсу.

Кукуруза на зерне ўбрана на 239,2 тыс. га, а намалочана 1982,3 тыс. т з ураджайнасцю 82,9 ц/га. Сабрана зялёнай масы 22797,7 тыс. т.

Цукровыя буракі ўбраны на 94,6 тыс. га плошчаў, а накапана 4639,6 тыс. т з ураджайнасцю 485,7 ц/га.

Агародніна ўбрана на 5,59 тыс. га плошчаў. Усяго яе сабрана 174,5 тыс. т з ураджайнасцю 311,9 ц/га.

Травяныя кармы нарыхтаваны на 9239,2 тыс. т плошчаў, што складае 95,6 працэнта да плана.

БелТА

Крыніца: belta.by