Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

На будаўнічыя падрадныя работы ў Беларусі ў студзені-жніўні затрачана Br17,1 млрд

23.09.2025

У Беларусі ў студзені - жніўні 2025 года на будаўнічыя падрадныя работы затрачана Br17,1 млрд. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Доля капітальнага і бягучага рамонту ў агульным аб'ёме падрадных работ па відзе дзейнасці "будаўніцтва" склала 25,1 працэнта. Больш за ўсё ў будаўніцтве задзейнічана прыватная форма ўласнасці - 78,9 працэнта, дзяржаўная склала 19,5 працэнта, замежная - 1,6 працэнта.

Удзельная вага Мінска ў рэспубліканскім аб'ёме падрадных работ склала 33,2 працэнта, Мінскай вобласці - 18,9 працэнта, Брэсцкай - 11,3 працэнта, Гомельскай - 10,7 працэнта, Гродзенскай - 9,2 працэнта, Віцебскай - 7,9 працэнта, Магілёўскай - 8,9 працэнта.

БелТА

Крыніца: belta.by

Задайте вопрос