Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Беларусі павялічыліся памеры бюджэтаў пражытачнага мінімуму

03.11.2025

У Беларусі з 1 лістапада павялічыліся памеры бюджэтаў пражытачнага мінімуму. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Так, на перыяд з 1 лістапада 2025 года па 31 студзеня 2026 года памер бюджэту пражытачнага мінімуму ўстаноўлены ў памеры Br491,09. Гэта на 0,7 працэнта вышэй у параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2025 года.

Памер БПМ для працаздольнага насельніцтва складае Br524,97, для пенсіянераў - Br357,28, для дзяцей да 3 гадоў - Br305,86, для дзяцей ад 3 да 6 гадоў - Br414,39, а для дзяцей ад 6 да 18 гадоў - Br479,59.

Гэта чацвёрты пераразлік БПМ у 2025 годзе. З пачатку года гэты нарматыў павялічыўся на 12,2 працэнта.

БелТА

Крыніца: belta.by

Задайте вопрос