Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Беларусі вызначаны памер сямейнага капіталу ў 2026 годзе

14.01.2026

З 1 студзеня бягучага года памер сямейнага капіталу складае Br35 505. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Так, у параўнанні з мінулым годам ён павялічыўся на 6,7 працэнта, або на Br2230.

У такім памеры сямейны капітал назначаецца сем'ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2026 года.

У Мінпрацы нагадалі, што прадастаўленне сямейнага капіталу ажыццяўляецца ў памеры, які дзейнічае на дату нараджэння трэцяга або наступных дзяцей, а ў выпадку ўсынаўлення (удачарэння) - на дату ўступлення ў сілу рашэння суда аб усынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей. Такім чынам, пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2025 года сямейны капітал назначаецца ў памеры Br33 275.

БелТА

Крыніца: belta.by

Задайте вопрос