Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Першы ўкос траў праведзены на 89 працэнтах запланаваных плошчаў у Беларусі

22.06.2026

У Беларусі першы ўкос траў праведзены на 89 працэнтах запланаваных плошчаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле аператыўных даных на 22 чэрвеня, у краіне скошана траў першым укосам на плошчы 1255 тыс. га, што складае 89 працэнтаў ад плана ў памеры 1407 тыс. га. Убрана траў - 92 працэнты ад скошанага.

Сенажу нарыхтавана 6856 тыс. т, што складае 48 працэнтаў ад плана ў памеры 14 309 тыс. т. Тэмп нарыхтоўкі сенажу перавышае мінулагодні па ўсіх абласцях. У разрэзе абласцей сенажу нарыхтавана: Мінская вобласць - 1744 тыс. т (50 працэнтаў ад плана), Брэсцкая - 1283 тыс. т (43 працэнты ад плана), Гродзенская - 1224 тыс. т (45 працэнтаў ад плана), Магілёўская - 1016 тыс. т (61 працэнт ад плана), Гомельская - 834 тыс. т (55 працэнтаў ад плана), Віцебская - 756 тыс. т (40 працэнтаў ад плана).

Нарыхтавана сена 92 тыс. т - 13 працэнтаў ад плана, сіласу - 256 тыс. т, што складае 1 працэнт ад плана ў памеры 20 519 тыс. т. Травяных кармоў нарыхтавана 2029 тыс. т кармавых адзінак, што складае 20 працэнтаў ад плана ў памеры 10 131 тыс. т.

Мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад яравую сяўбу назапашана 933 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 99 працэнтаў да плана.

БелТА

Задайте вопрос