Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Беларусі намалацілі амаль 8,6 млн тон збожжа

24.08.2026

У Беларусі намалацілі амаль 8,6 млн тон збожжа. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле аператыўных даных на 24 жніўня, у Беларусі намалочана збожжавых з улікам рапсу 8593 тыс. т. У абласцях намалочана: Мінская - 2305 тыс. т, Гродзенская - 1749 тыс. т, Брэсцкая - 1637 тыс. т, Гомельская - 1050 тыс. т, Магілёўская - 1043 тыс. т, Віцебская - 809 тыс. т.

Убрана культур на зерне (з улікам рапсу, без кукурузы) на 2330 тыс. га, што складае 94% ад агульнай плошчы 2432 тыс. га.

У лік дзяржзаказу пастаўлена: харчовага збожжа - 559 тыс. т (84% ад плана ў памеры 663 тыс. т), алейнага семя рапсу - 106 тыс. т (106% ад плана ў памеры 100 тыс. т), піваварнага ячменю - 77 тыс. т (90% ад плана ў памеры 86 тыс. т).

Скошана траў другім укосам на 862 тыс. га - 85% ад плана.

Нарыхтавана сена 534 тыс. т - 75% ад плана, сіласу - 651 тыс. т (3%), травяных кармоў - 3764 тыс. т кармавых адзінак (37%), сенажу - 11814 тыс. т (83%).

Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу - 248 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 144% да плана.

БелТА

Крыніца: belta.by

Задайте вопрос