Кіраўнік беларускай дзяржавы пагадзіўся са словамі расійскага лідара аб тым, што, улічваючы вялікі аб'ём рознабаковага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, непазбежна ўзнікаюць і праблемныя моманты. "Будзем казаць прама, ні ў каго няма такіх блізкіх і цесных адносін, як у беларусаў і расiян. Натуральна, мы рухаемся наперад, і на гэтым шляху ўзнікаюць пэўныя праблемы. Але яны не супастаўныя з тымі дасягненнямі, якія вы пералічылі ў лічбах", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
"Мы сапраўды можам дамовіцца, таму што каманды, якія з намі тут знаходзяцца, правялі шэраг раўндаў перамоў. Яны ведаюць праблемы, ды і мы з вамі ўжо глыбока прысвечаны ў тыя пытанні, якія трэба сёння вырашыць. Хацелася б, каб мы вырашылі гэтыя пытанні і ў Новы год не цягнулі старыя праблемы", - сказаў прэзідэнт.
У цэлым ён выказаў упэўненасць, што бакі знойдуць рашэнні ў імя беларусаў і расіян.
Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў нядаўнюю прэс-канферэнцыю Уладзіміра Пуціна, назваўшы яе добрай размовай з расіянамі. Ён падкрэсліў, што пазначаныя на мерапрыемстве тэмы важныя і для Беларусі, паколькі краіны ўцягнутыя ў агульныя сусветныя праблемы. "Калі ў нас ёсць нейкія праблемы-давайце будзем адкрытыя, што яны часам спараджаюцца не тут, не намі, мы ўцягнутыя ў гэты глабальны працэс. Таму праблемы, якія складаюцца ў сусветным гандлі, эканоміцы, палітыцы, ваенных пытаннях, так ці інакш яны датычацца нас. І мы, хочам ці не, уцягнутыя ў гэтыя праблемы. Але іх трэба вырашаць", - адзначыў беларускі лідар.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін лічыць, што беларуска-расійскія адносіны развіваюцца вельмі паспяхова. Паводле яго слоў, у мінулым годзе двухбаковы тавараабарот вырас больш чым на 23% і перавысіў $32 млрд. У гэтым годзе адзначаецца яшчэ рост на 12% да базы мінулага года. "У Беларусі назапашана значная колькасць прамых расійскіх інвестыцый. Што асабліва прыемна - адносіны ў нас вельмі дыверсіфікаваныя. Гэта і прамысловасць, і сельская гаспадарка, і ўсё на ўздыме. Зразумела, ёсць і пытанні. Пры такім вялікім аб'ёме ўзаемадзеяння пытанні ўзнікаюць заўсёды. Яны ляжаць, як правіла, у сферы энергетыкі, хоць і тут вельмі многае зроблена", - сказаў Прэзідэнт Расіі.
"У нас ёсць усе падставы быць задаволенымі тым, што ў нас адбываецца ў двухбаковых адносінах, і неабходна зрабіць усё для таго, каб ніякіх не было складанасцяў на будучынi. Нягледзячы на пытанні, якія ўзнікаюць у гэтых сферах, нам заўсёды з вамі ўдавалася знаходзіць рашэнні", - дадаў Уладзімір Пуцін.
У рамках візіту было запланавана абмеркаванне пытанняў беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў прысутнасці членаў урадаў, а затым у фармаце "сам-насам".
Крыніца: belta.by


