Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Першае беларуска-венгерскае сельгаспрадпрыемства створаць у Магілёўскай вобласці

14.01.2019

Першае беларуска-венгерскае сельскагаспадарчае прадпрыемства, дзе будуць выкарыстоўвацца венгерскія тэхналогіі па апрацоўцы кукурузы, створаць у Магілёўскай вобласці. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта па выніках перамоў з кіраўніком беларускага МЗС Уладзімірам Макеем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На праведзеных сустрэчах у Мінску размова ішла аб пашырэнні супрацоўніцтва з Беларуссю ў розных сферах, у тым ліку аб рэалізацыі сумесных праектаў у галіне фармацэўтыкі, а таксама чыгуначных зносін. Так, па венгерскім чыгуначным трасах ўжо ў гэтым годзе будуць перасоўвацца двухпавярховыя вагоны, створаныя сумесна беларускiм і венгерскiм бакамі.

Петэр Сіярта выказаўся за пашырэнне палітычнага і эканамічнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Венгрыяй. Ён назваў важнымі створаныя Беларуссю ўмовы для бязвізавых паездак венграў у Беларусь. Міністр адзначыў, што венгерскі бок дае найбольшыя льготы для віз беларусам у рамках Шэнгенскага пагаднення. Венгрыя выступае за ўмацаванне супрацоўніцтва з Усходам і Захадам у палітыцы і эканоміцы. Пашырэнне гэтага супрацоўніцтва Петэр Сіярта ў тым ліку звязвае з падтрыманнем бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне.

Міністр таксама выказаў пазіцыю Венгерскай дзяржавы па інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва паміж ЕС і ЕАЭС. На яго думку, гэта з'яўляецца добрай асновай для ўмацавання беларуска-венгерскага супрацоўніцтва.

Крыніца: belta.by

Задайте вопрос