Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Беларусь на пасяджэнні Савета ЕЭК прадоўжыць абмеркаванне агульнага рынку газу і размеркавання пошлін у ЕАЭС

17.01.2019

Чарговае пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі пройдзе ў Маскве 18 студзеня.

Беларусь на ім будзе прадстаўляць намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Да абмеркавання запланавана звыш 20 пытанняў са сфер знешнегандлёвай і прамысловай палітыкі, макраэканамічнай палітыкі, лічбавай эканомікі, мытнага, тэхнічнага і антыманапольнага рэгулявання. "Беларускі бок прадоўжыць развіццё сваіх ініцыятыў, якія датычацца ўмоў фарміравання агульнага рынку газу, змянення нарматываў размеркавання ўвазных мытных пошлін паміж дзяржавамі - членамі ЕАЭС", - адзначылі ў прэс-службе.

У цэнтры ўвагі будзе падрыхтоўка да пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, запланаванага на 1 лютага 2019 года ў Алматы, неабходна ўзгадніць яго парадак дня.
Чытаць поўнасцю: https://blr.belta.by/economics/view/belarus-na-pasjadzhenni-saveta-eek-pradouzhyts-abmerkavanne-agulnaga-rynku-gazu-i-razmerkavannja-75081-2019/

Крыніца: belta.by

Задайте вопрос