Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Лукашэнка: Беларусь гатова супрацоўнічаць з усімі замежнымі партнёрамі на прынцыпах прыстойнасці

21.01.2019

 Беларусь гатова развіваць супрацоўніцтва з усімі замежнымі партнёрамі на прынцыпах павагі, шчырасці і прыстойнасці. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша краіна гатова да ўзаемадзеяння з Захадам і Усходам, Поўначчу і Поўднем, калі яно грунтуецца на прынцыпах павагі, шчырасці і прыстойнасці. З улікам свайго геастратэгічнага становішча мы, як ніхто іншы, зацікаўлены ў міры, стабільнасці, неканфліктным і эфектыўным партнёрстве. Толькі шляхам раўнапраўнага дыялогу ўстараняюцца стэрэатыпы і разбураюцца пабудаваныя на іх фундаменце сцены неразумення", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за Беларуссю ўжо трывала замацаваўся статус аднаго з ініцыятараў і актыўных удзельнікаў інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы. "Глыбока перакананы, што Мінск можа стаць месцам новага шырокамаштабнага дыялогу па пытаннях бяспекі дзяржаў у Еўра-Атлантыцы і Еўразіі. Мы будзем і далей ініцыіраваць міралюбівыя, аб'яднальныя праекты супрацоўніцтва. І, вядома, падтрымліваць любыя добрыя пачынанні з вашага боку", - заявіў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, сёння міжнародная сітуацыя імкліва змяняецца і часта яе складана спрагназаваць, усё больш жорсткая канкурэнцыя ахоплівае сусветную эканоміку. У гэтых няпростых умовах усе дзяржавы імкнуцца выпрацаваць стратэгію процістаяння традыцыйным і новым выклікам і пагрозам. "Як паказвае практыка, рабіць гэта эфектыўней разам", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Працуючы ў Беларусі, вы ўбачыце, што ў нашай краіне праводзяцца сур'ёзныя пераўтварэнні, асабліва ў эканоміцы. Увага акцэнтуецца на лібералізацыі гэтай сферы, а таксама стварэнні спрыяльнага інвестыцыйнага клімату і ўмоў для вядзення бізнесу, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы прыцягваем з-за мяжы і распрацоўваем самі перадавыя тэхналогіі, пашыраем і дыверсіфікуем рынкі збыту айчыннай прадукцыі, якая славіцца сваімі высокімі стандартамі якасці".

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што вялікая ўвага ў Беларусі ўдзяляецца таксама развіццю адукацыі, навукі, медыцыны і спорту. "Чалавечы капітал - гэта інвестыцыі ў будучыню нашай дзяржавы, залог яе поспеху і працвітання. У кожнай з названых сфер у нас назапашаны значны вопыт, якім мы можам падзяліцца з нашымі замежнымі сябрамі", - заявіў беларускі лідар.

Чытаць поўнасцю: https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-belarus-gatova-supratsounichats-z-usimi-zamezhnymi-partnerami-na-pryntsypah-prystojnastsi-75151-2019/

Крыніца: belta.by