Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Снег і слабая мяцеліца прагназуюцца ў асобных раёнах Беларусі 23 студзеня

22.01.2019


У сераду, 23 студзеня, будзе воблачна з праясненнямі.

У асобных раёнах Беларусі пройдзе невялікі снег, месцамі чакаецца слабая мяцеліца, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Снег удзень чакаецца па Брэсцкай і Гомельскай абласцях. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, удзень у паўднёвых раёнах чакаюцца парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў марозу, крыху халадней будзе па паўночным усходзе, дзе слупкі тэрмометраў апусцяцца да мінус 15 - мінус 21. Удзень чакаецца 5-11 градусаў марозу.
Чытаць поўнасцю: https://blr.belta.by/society/view/sneg-i-slabaja-mjatselitsa-pragnazujutstsa-u-asobnyh-raenah-belarusi-23-studzenja-75200-2019/

Крыніца: belta.by