Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Лукашэнка сустрэўся з прадстаўніком Украіны ў кантактнай групе Марчуком

29.01.2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся сёння з прадстаўніком Украіны ў трохбаковай кантактнай групе па мірным урэгуляванні сітуацыі ў Данецкай і Луганскай абласцях Яўгенам Марчуком, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На сустрэчы ў тым ліку закраналіся розныя аспекты беларуска-ўкраінскіх адносін, павелічэнне аб'ёмаў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў гэтых адносінах самым высокім узроўнем у свой час быў тавараабарот у памеры $8 млрд. "Гэта быў наш лепшы паказчык. Сёння недзе $5,5 млрд. Гэта, вядома, не наш узровень. Мы можам прырастаць, і мы да гэтага імкнёмся", - сказаў Прэзідэнт.

У сваю чаргу Яўген Марчук перадаў беларускаму лідару цёплае прывітанне ад Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. "Я ўчора з ім бачыўся. Ён прасіў перадаць, што задаволены, як развіваецца ўкраінска-беларускае супрацоўніцтва, асабліва пасля форуму рэгіёнаў і не толькі. Камісія двухбаковая працуе, як гадзіннік", - сказаў ён. Паміж краінамі склаліся добрыя адносіны і на чалавечым узроўні. "Стаўленне да Беларусі і да вас асабіста як Прэзідэнта Беларусі - вы вельмі папулярны чалавек ва Украіне. Я вам скажу гэта шчыра", - заявіў Яўген Марчук. Таксама было адзначана, што ў бягучым годзе плануецца завяршыць дэмаркацыю сумеснай граніцы.

Прадстаўнік Украіны таксама падзяліўся ўражаннямі ад наведвання Беларусі: "Я пяты год ужо ўдзельнічаю ў гэтым перагаворным працэсе. І мне даводзілася, акрамя гэтага цяжару, бываць у вашай фантастычнай бібліятэцы. Я там застаўся спецыяльна на суботу. Такіх бібліятэк няшмат у свеце. Я быў у вашым оперным тэатры, музеі Янкі Купалы... Проста быў уражаны".

Чытаць поўнасцю: https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-sustreusja-z-pradstaunikom-ukrainy-u-kantaktnaj-grupe-marchukom-75389-2019/

Крыніца: belta.by

Задайте вопрос