Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Андрэйчанка: год запатрабуе ад дэпутатаў максімальнай аддачы ў рабоце з грамадзянамі

30.01.2019

Предстоящий год потребует от депутатов максимальной отдачи в работе с гражданами и трудовыми коллективами. Об этом заявил сегодня на заседании Совета Палаты представителей ее председатель Владимир Андрейченко, передает корреспондент БЕЛТА.

Гэты год запатрабуе ад дэпутатаў максімальнай аддачы ў рабоце з грамадзянамі і працоўнымі калектывамі. Аб гэтым заявіў сёння на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў яе старшыня Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наперадзе дзве выбарчыя кампаніі, і гэта непазбежна прывядзе да росту палітычнай актыўнасці, адзначыў спікер. "Ні ў якім разе нельга дапусціць усплёску дэструктыўных настрояў у грамадстве. Усе нашы намаганні па развіцці эканомікі, павышэнні дабрабыту людзей будуць дарэмнымі, калі мы не захаваем грамадскі мір і згоду", - падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

"Сацыяльная стабільнасць - галоўная абавязковая ўмова ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці, паступальнага развіцця і павышэння якасці жыцця грамадзян", - дадаў ён. Спікер назваў работу з насельніцтвам, уважлівае стаўленне да пытанняў і праблем людзей асноўнай задачай дэпутатаў. "Трэба аналізаваць грамадскія ініцыятывы, якія, як правіла, вырастаюць не на пустым месцы, высвятляць прычыны, па якіх грамадзяне праяўляюць нездаволенасць, актыўна працаваць з мясцовымі ўладамі па іх устараненні", - даручыў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Савет Палаты прадстаўнікоў прапрацаваў прыкладны графік падрыхтоўкі законапраектаў для разгляду на вясенняй сесіі, план міжнароднага парламенцкага супрацоўніцтва на 2019 год і іншыя пытанні. Паводле даных, размешчаных на сайце Цэнтрвыбаркама, не пазней за 30 жніўня 2020 года ў Беларусі павінны адбыцца выбары Прэзідэнта, парламенцкія пройдуць не пазней за 10 верасня 2020 года.

Чытаць поўнасцю: https://blr.belta.by/society/view/andrejchanka-god-zapatrabue-ad-deputatau-maksimalnaj-addachy-u-rabotse-z-gramadzjanami-75438-2019/

Крыніца: belta.by