Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Катулін: II Еўрапейскія гульні павінны стаць святам для ўсёй краіны

08.02.2019

II Еўрапейскія гульні павінны стаць святам для ўсёй краіны, для кожнага яе жыхара, заявіў сёння журналістам дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін. Ён прыняў удзел у прэзентацыі ў Парку высокіх тэхналогій афіцыйнага мабільнага дадатку Гульняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прыкладаем усе намаганні, каб II Еўрапейскія гульні сталі святам для ўсёй краіны, для кожнага жыхара: пенсіянера, чалавека, які працуе, дзіцяці, якое займаецца або толькі марыць паспрабаваць свае сілы ў нейкім з відаў спорту. Эстафета агню, што пройдзе ў рамках Гульняў, мне здаецца, стане тым важным момантам, які з'яднае нацыю вакол гэтай падзеі, а ўжо квінтэсэнцыяй будзе салют у час цырымоніі адкрыцця Гульняў", - сказаў Георгій Катулін.

"Полымя міру" будзе запалена 3 мая ў Рыме. У гэты ж дзень адбудзецца цырымонія ўрачыстай перадачы сімвала акцыі - аліўкавага дрэва. "Агонь пройдзе вялікі шлях праз некалькі еўрапейскіх краін, дасягне нашай краіны і наведае ўсе рэгіёны Беларусі", - адзначыў Георгій Катулін.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 199 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў васьмі відах стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа.-0-

Крыніца: belta.by

Задайте вопрос