Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Польшча высока ацэньвае ўклад Беларусі ў мінскія пагадненні - Чапутовіч

13.02.2019

Польшча падтрымлівае працэс паляпшэння адносін Беларусі і ЕС.

Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Польшчы Яцак Чапутовіч на сустрэчы з беларускай парламенцкай дэлегацыяй на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты парламента. Яцак Чапутовіч запэўніў, што польскі бок кіруецца павагай да беларускай дзяржавы, яе суверэнітэту і незалежнасці.

Польшча падтрымлівае працэс паляпшэння адносін Беларусі і ЕС і зацікаўлена ў больш хуткім падпісанні пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму. Міністр замежных спраў Польшчы таксама пазітыўна ацаніў актывізацыю беларуска-польскіх адносін у апошнія гады, адзначыў, што бакі дэманструюць стратэгічнае мысленне, і парламенцкае супрацоўніцтва ў двухбаковым дыялогу мае вялікае значэнне. 

Крыніца: belta.by

Задайте вопрос