Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Макей: Беларусь умацоўвае адносіны з Захадам, дакладна выконваючы абавязацельствы перад Расіяй

20.02.2019

Беларусь дакладна выконвае свае абавязацельствы ў стратэгічным партнёрстве з Расіяй. Аб гэтым кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей заявіў сёння на пашыраным пасяджэнні калегіі МЗС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дакладна выконваючы свае абавязацельствы ў рамках стратэгічнага партнёрства з Расійскай Федэрацыяй, Беларусь прадоўжыла ўмацоўваць тэндэнцыю да нармалізацыі адносін на еўраатлантычным вектары", - сказаў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, актыўна развіваецца таксама палітычны дыялог і супрацоўніцтва з дзяржавамі СНД, краінамі Азіі, Блізкага Усходу, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Пры гэтым Беларусь нацэлена ў першую чаргу на дыверсіфікацыю знешнеэканамічнай дзейнасці.

"У цэлым задачы на знешнеэканамічным трэку, сфармуляваныя кіраўніком дзяржавы, застаюцца нязменнымі: гэта павышэнне эфектыўнасці знешнеэканамічнай дзейнасці, захаванне традыцыйных рынкаў, выяўленне новых і замацаванне на іх, прыцягненне ў краіну сур'ёзных інвестараў", - адзначыў міністр.

Крыніца: belta.by