Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Кавальчук: II Еўрапейскія гульні ў Мінску - неад'емная частка падрыхтоўкі да летняй Алімпіяды-2020

27.02.2019

Падрыхтоўка беларускіх спартсменаў для ўдзелу ў II Еўрапейскіх гульнях з'яўляецца неад'емнай часткай падрыхтоўкі да XXXII летняй Алімпіяды-2020 у Токіа. Аб гэтым заявіў сёння міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук на падагульняючай калегіі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр адзначыў, што падрыхтоўка да II Еўрапейскіх гульняў-2019 праходзіць у адпаведнасці з праграмай, зацверджанай Міністэрствам спорту і турызму і Нацыянальным алімпійскім камітэтам Беларусі. Міністэрствам на падставе рэкамендацый федэрацый сфарміраваны спісачныя склады беларускіх спартсменаў, якія вядуць мэтанакіраваную падрыхтоўку. У іх увайшлі 290 спартсменаў-кандыдатаў у 23 дысцыплінах па 15 відах спорту, уключаных у праграму II Еўрапейскіх гульняў і летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года.

Што датычыцца медальных перспектыў беларусаў на дамашніх II Еўрапейскіх гульнях, то ў першую чаргу яны звязаны з самба, веславаннем на байдарках і каноэ, кулявой стральбой, мастацкай гімнастыкай, вольнай і грэка-рымскай барацьбой, акрабатыкай, скачкамі на батуце і лёгкай атлетыкай. Акрамя таго, рэальныя шанцы на атрыманнне медалёў ёсць у боксе, веласпорце, дзюдо, настольным тэнісе, каратэ, пляжным футболе, лічыць Сяргей Кавальчук.

Кіраўнік спартыўнага міністэрства падкрэсліў, што ў спаборніцтвах па шэрагу відаў спорту (бадмінтоне, баскетболе 3х3, боксе, веласпорце, дзюдо, каратэ, лёгкай атлетыцы, стральбе з лука, стральбе кулявой, тэнісе настольным) удзельнікам II Еўрапейскіх гульняў у Мінску будзе прадастаўлена магчымасць выканання кваліфікацыйных нарматываў і патрабаванняў для ўдзелу ў Алімпіядзе-2020.

Для правядзення II Еўрапейскіх гульняў 21-30 чэрвеня будзе задзейнічана 29 аб'ектаў, у спаборніцтвах прымуць удзел амаль 4 тыс. спартсменаў з 50 краін Старога Свету.-0-

Крыніца: belta.by