Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У сакавіку-красавіку будзе прынята рашэнне па тэрмінах правядзення парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў

01.03.2019

У сакавіку-красавіку будзе прынята рашэнне па тэрмінах правядзення парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я вам клянуся: нават калі сітуацыя будзе вельмі цяжкая, я ніколі не буду маніпуляваць грамадскай думкай, каб падбіраць нейкі момант і прапхнуць сябе ва ўладу", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён адзначыў, што выбарчыя кампаніі будуць праведзены ў бліжэйшыя два гады.

Паводле слоў Прэзідэнта Беларусі, гэтыя важныя палітычныя падзеі стануць экзаменам не толькі для яго. "Усе будзем здаваць экзамен і перад народам даваць справаздачу", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, у яго ёсць падставы быць упэўненым, што ўлада вытрымае гэты экзамен дастойна. "Галоўнае нам па-дзелавому правесці гэтыя кампаніі. Дастойна давайце правядзём, - заклікаў Прэзідэнт. - Абяцаю, што ўсё будзе сумленна і канкурэнтна. Але калі буду бачыць, што нехта з палітыкаў зробіць стаўку на разбурэнне краіны і стабільнасці, якая ёсць, я адкажу".

Крыніца: belta.by