"Акрамя таго, што ёсць нейкія асабістыя праблемныя пытанні ў кожнага чалавека, ёсць агульнадзяржаўныя пытанні і, бадай, самае асноўнае пытанне, якое гучыць цяпер, - гэта, вядома, дэмаграфічная бяспека. Тое, што апошнім часам нараджальнасць знізілася, вельмі трывожыць усіх. І нездарма кіраўнік дзяржавы некалькі разоў акцэнтаваў нашу ўвагу на тым, што будучыні без дзяцей не бывае", - сказала Мар'яна Шчоткіна.
Яна адзначыла, што ўсім неабходна шукаць варыянты падтрымкі нараджальнасці. "Вядома, цяпер максімум намаганняў усіх трэба накіраваць на тое, каб знайсці новыя шляхі падтрымкі. Трэба, па-першае, цаніць тое, што ёсць, па-другое, прапаноўваць, што можна змяніць. І аб гэтым перш за ўсё павінны гаварыць самі сем'і, - падкрэсліла Мар'яна Шчоткіна. - Бо сацыялагічныя апытанні і анкетаванне моладзі паказалі, што кожная сям'я хацела б мець дзяцей. Як мінімум, двое. Але разам з тым, паказвае статыстыка, як было больш сем'яў аднадзетных, яны так і засталіся".
"Ёсць даручэнне Прэзідэнта перагледзець сістэму. Я думаю, што гэту работу ўрад будзе праводзіць - гісторыя паказвае, што, калі ўводзяцца нейкія новыя меры падтрымкі, то яны працуюць два-тры гады. Потым да іх прывыкаюць і трэба ўжо нешта змяняць", - расказала яна.
Мар'яна Шчоткіна заўважыла, што насцярожвае перыяд нараджэння першага дзіцяці - ён ужо наблізіўся да 30 гадоў: "Можа, трэба падумаць пра меры падтрымкі менавіта маладых сем'яў з дзецьмі, студэнцкіх сем'яў. Гэта можна рабіць праз сістэму стыпендый, інтэрнатаў. Гэта таксама ўсё патрэбна абмяркоўваць, разам выпрацоўваць".
Намеснік старшыні Савета Рэспублікі прапанавала прысылаць прапановы па такіх навацыях у Беларускі саюз жанчын, дзе яна з'яўляецца старшынёй. "Мы абавязкова данясём гэту інфармацыю да зацікаўленых, абмяркуем", - сказала Мар'яна Шчоткіна.
Крыніца: belta.by


