Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Лукашэнка абмеркаваў з Качанавай работу са зваротамі, падрыхтоўку Паслання і электаральных кампаній

14.03.2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння з дакладам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталлю Качанаву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што апошнім часам у ходзе праведзеных мерапрыемстваў абмяркоўваліся самыя розныя тэмы, прымаліся рашэнні. У тым ліку па выніках "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" - сустрэчы з прадстаўнікамі экспертнай супольнасці і СМІ, пасяджэнні Савета бяспекі, дзе абмяркоўваўся праект Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі, тэматычных нарад. "Па многіх пытаннях эканамічнага характару вызначыліся, інтэграцыйныя працэсы разглядалі - адносіны з Расіяй, Еўрасаюзам, у ЕАЭС, АДКБ і гэтак далей. Прыняты важныя рашэнні", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. 

"Усё, аб чым мы гаварылі, што абмяркоўвалі публічна і непублічна, павінна быць рэалізавана", - падкрэсліў беларускі лідар. 

Прэзідэнт, у прыватнасці, акцэнтаваў увагу на пытаннях ад людзей, што паступілі напярэдадні "Вялікай размовы". "Калі 3 тыс. пытанняў ад людзей паступіла напярэдадні маёй размовы з экспертнай супольнасцю, значыць 3 тыс. павінны быць разгледжаны. Недзе даручылі. Потым пераправерыць трэба ўсё роўна, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Мы не павінны паказаць людзям, што паслухалі іх і забылі. Мы павінны паказаць, што рэагуем на іх запатрабаванні. Я разумею, што людзі розныя. Тое, што самі павінны рабіць, яны часам скідваюць на ўладу. Такіх менш. Але ўсё роўна трэба адрэагаваць, каб ведаць, чым жывуць людзі. А там, дзе трэба, падключацца".

Аляксандр Лукашэнка таксама станоўча ацаніў той факт, што да адпаведных праблемных пытанняў ад грамадзян звяртаюцца і ў СМІ: "Тое, што на тэлебачанні (і ў падагульняючых праграмах) перыядычна звяртаюцца да гэтых пытанняў, пачынаючы ад патрэб людзей, будаўніцтва жылля і заканчваючы дарогамі, гэта правільна. Трэба ўзяць пад кантроль усе гэтыя пытанні і ўзварухнуць усю краіну, адрэагаваўшы на просьбы і запатрабаванні людзей. Пытанне катэгарычна важнае!"

Крыніца: belta.by

Задайте вопрос