"У нас ідзе перагаворны працэс у напружаным, але нармальным рэжыме. Мы дамовіліся ў бліжэйшы час сустрэцца з расійскім міністрам, правесці сумесную калегію. Там прадоўжым абмеркаванне праблемных пытанняў, - сказаў міністр. - У нас цесныя, практычна штодзённыя кантакты і з Рассельгаснаглядам, і з Мінсельгасам Расіі".
У прыватнасці, Анатоль Хацько і кіраўнік Мінсельгаса РФ Дзмітрый Патрушаў 15 красавіка правялі сустрэчу ў Маскве. Абмяркоўваліся пытанні ўмацавання супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў аграрнай сферы.
Акрамя таго, 16 красавіка прайшлі перагаворы з Рассельгаснаглядам у фармаце відэаканферэнцыі, на якіх у тым ліку абмяркоўвалася пытанне магчымасці прыезду інспекцыі з Расіі для праверкі беларускіх вытворцаў яблыкаў і груш. "Сёння будзем чакаць адказу", - дадаў міністр. Раней Рассельгаснагляд аб'явіў аб забароне ўвозу яблыкаў і груш з Беларусі.
Крыніца: belta.by