Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Лукашэнка аб правядзенні II Еўрапейскіх гульняў: мы павінны паказаць свой твар

11.05.2019

У час правядзення II Еўрапейскіх гульняў Беларусі трэба паказаць свой твар. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Студэнцкай вёскі, дзе размесцяцца ўдзельнікі маючых адбыцца спаборніцтваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы далажылі аб гатоўнасці комплексу да II Еўрапейскіх гульняў, затым Прэзідэнт азнаёміўся з парадкам размяшчэння і пражывання ўдзельнікаў спаборніцтваў, арганізацыяй харчавання спартсменаў. Адным з галоўных патрабаванняў Прэзідэнта было максімальнае выкарыстанне айчыннай прадукцыі для арганізацыі харчавання і пражывання дэлегацый гульняў. Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на неабходнасць эфектыўнага выкарыстання ўсіх аб'ектаў, пабудаваных для II Еўрапейскіх гульняў, пасля іх заканчэння.

Крыніца: belta.by