Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

ZENA выступіць у другой частцы фіналу "Еўрабачання-2019"

15.05.2019

Спявачка ZENА, якая прадстаўляе ў бягучым годзе Беларусь на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2019", выступіць у другой частцы фіналу песеннага форуму. Гэта вынік жараб'ёўкі першай дзясяткі фіналістаў конкурсу песні, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Жараб'ёўку правялі ў час прэс-канферэнцыі пераможцаў першага паўфіналу, які прайшоў 14 мая ў Expo Tel Aviv. У выніку пуцёўку ў фінал, акрамя Беларусі, атрымалі: Грэцыя, Сербія, Кіпр, Эстонія, Чэхія, Аўстралія, Ісландыя, Сан-Марына, Славенія.

За ўвесь час удзелу ў "Еўрабачанні" Беларусь шосты раз прайшла ў фінал. "Я вельмі рада, што ў 16 гадоў прадстаўляю сваю краіну ўжо ў фінале. Для мяне гэта вялікі гонар. І, вядома, цяпер я расслабленая і шчаслівая. Пры гэтым думаю, што ў фінале ўсё будзе добра", - сказала ZENА.

Другі паўфінал песеннага форуму адбудзецца 16 мая, фінал - 18-га.

Ізраіль праводзіць "Еўрабачанне" трэці раз. Раней ён прымаў конкурс песні ў 1979 і 1999 гадах. Слоган "Еўрабачання-2019" - Dare To Dream ("Не бойся марыць").

Крыніца: belta.by