Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Дэпутат павінен любіць сваю краіну і ўмець працаваць з людзьмі - Качанава

17.11.2019

Дэпутат павінен любіць сваю краіну і ўмець працаваць з людзьмі. Такое меркаванне выказала сёння журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава ў час галасавання на выбарчым участку нумар 507 у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На мой погляд, гэта павінен быць чалавек, які любіць сваю краіну і народ. Работа ў парламенце - няпростая, трэба займацца распрацоўкай законапраектаў, што вельмі важна і адказна, паколькі па гэтых законах будуць жыць людзі і развівацца краіна. Акрамя таго, трэба ўмець працаваць з людзьмі", - адзначыла Наталля Качанава.

На думку кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, вельмі важна, каб выбраныя дэпутаты пастаянна сустракаліся з насельніцтвам, праводзілі асабістыя прыёмы і адказвалі на пытанні, якія хвалююць людзей.

Важнейшая місія дэпутатаў - прадстаўляць жыццёвыя інтарэсы людзей, якія іх выбралі, і вырашаць актуальныя для краіны задачы. "Сёння на выбарчым участку Прэзідэнт доўга адказваў на пытанні журналістаў і абсалютна правільна сказаў: самае галоўнае - гэта суверэнітэт і незалежнасць, спакой нашай краіны", - адзначыла Наталля Качанава.

"Работы ў дэпутатаў шмат, і, на мой погляд, яна цікавая. Таму ў парламент павінны быць выбраны самыя дастойныя людзі", - падкрэсліла яна.

Кіраўнік Адміністрацыі падзялілася з журналістамі, што прыйшла сёння на выбарчы ўчастак са святочным настроем. "Галасавала за самага дастойнага кандыдата, які будзе прадстаўляць нашу акругу ў парламенце. Думаю, зрабіла правільны выбар", - сказала яна.

Выбарчая кампанія ў краіне праходзіць актыўна, што пацвярджаецца ва ўсіх рэгіёнах - людзі з задавальненнем ідуць на выбарчыя ўчасткі, для іх гэта свята, заўважыла Наталля Качанава. Яна падзякавала ўсім беларусам, якія выказваюць грамадзянскую пазіцыю і актыўна ўдзельнічаюць у вельмі важнай для краіны палітычнай кампаніі, а таксама работнікам участковых камісій, усім, хто арганізоўвае гандлёвае абслугоўванне і стварае святочны настрой на выбарчых участках.

Крыніца: belta.by