Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Беларусі ў 2020 годзе разлічваюць пачаць рэканструкцыю 12 мастоў. Аб гэтым паведаміў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка ў эфіры праграмы "Контуры" на тэлеканале АНТ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Нацыянальную стратэгію ўстойлівага развіцця Беларусі да 2035 года плануюць унесці ва ўрад да 1 красавіка. Аб гэтым паведаміў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў у час пашыранага пасяджэння калегіі Мінэканомікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Мінску 28 лютага адбылася сустрэча дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Андрэя Раўкова з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.

Беларусь і ЕС адзначылі неабходнасць далейшага развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Аб гэтым ішла размова ў час сустрэчы намесніка міністра эканомікі Беларусі Дзмітрыя Ярашэвіча з дэлегацыяй на чале з першым намеснікам кіраўніка дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Вальдэмарам Тамашэўскі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Больш за 10 млн электронных рэцэптаў выпісана ў Беларусі ў 2019 годзе, паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік на падагульняючай калегіі Міністэрства аховы здароўя, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Энергаёмістасць ВУП Беларусі за 2019 год знізілася на 2,5 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Дэпартаменце па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту.

Эстонія плануе ў 2020 годзе павялічыць тавараабарот з Беларуссю да 300 млн еўра. Аб гэтым паведаміла журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Эстоніі ў Беларусі Мерыке Кокаеў перад пачаткам бізнес-сустрэчы беларускіх прадстаўнікоў бізнесу з эстонскай дэлегацыяй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міжведамасная рабочая група для падрыхтоўкі прапаноў аб удасканаленні сістэмы падтрымкі развіцця тэрыторый створана распараджэннем прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса ад 18 лютага 2020 года нумар 59р, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Беларускія прадпрыемствы падпішуць у Егіпце кантракты не менш як на $16 млн. Аб гэтым старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч расказаў сёння журналістам у кулуарах прэзідэнцкіх перагавораў у Каіры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Беларусі ў 2020 годзе плануецца пабудаваць 135 тыс. кв.м жылля, якое будзе ацяпляцца з дапамогай электрычнасці. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Мінбудархітэктуры Вольга Верамей.

Старонка 114 з 140

Задайте вопрос