222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
За 10 гадоў больш як на 30 працэнтаў скарацілася колькасць беларусаў, якія працуюць у асаблівых умовах працы. Аб гэтым паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч у эфіры тэлеканала "Беларусь-1", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў па 30 студзеня прымае заяўкі ад суб'ектаў малога прадпрымальніцтва на ўдзел у конкурсе інвестыцыйных праектаў для атрымання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства эканомікі, паведамляе БЕЛТА.
У Беларусі рэгулююцца пытанні датэрміновага пенсійнага забеспячэння грамадзян, занятых на работах з асаблівымі ўмовамі працы і асобнымі відамі прафесійнай дзейнасці. Адпаведны ўказ нумар 15 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У Беларусі па ініцыятыве "Беллеспаперапрама" створаны тэхнічны камітэт па стандартызацыі "Мэбля і дрэваапрацоўка", паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна Ружэна Навіцкая.
У Беларусі на 1 студзеня адкрыта больш як 78,3 тыс. дэпазітных рахункаў на сямейны капітал на суму звыш $783,3 млн, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Залаты запас Беларусі за 2019 год вырас да 42,2 т (залатога эквіваленту), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Нацыянальнага банка Беларусі.
Пры ўстанаўленні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі на 2020 год выкананы ўсе даручэнні кіраўніка дзяржавы аб павелічэнні плацяжу не больш як на $5. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Уладзімір Калтовіч.
Патрабаванні да атэстацыі спецыялістаў арганізацый і ІП у будгаліне прапануецца змяніць у Беларусі. Адпаведны праект пастановы Савета Міністраў вынесены на грамадскае абмеркаванне на Прававым форуме Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 студзеня 2020 года, паводле папярэдніх даных, склалі $9 млрд 393,5 млн (у эквіваленце), паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.
З 1 студзеня 2020 года ўнесены змяненні ў пералік дакументаў, што прадстаўляюцца грамадзянамі для назначэння сямейнага капіталу і распараджэння ім (у тым ліку датэрмінова), паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.