Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

З 9 па 13 кастрычніка ў раёне праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Арсенал»

04.10.2023

Паважаныя жыхары горада Валожына і Валожынскага раёна, з 09 па 13 кастрычніка 2023 года аддзелам унутраных спраў Валожынскага райвыканкама праводзіцца аператыўна-прафілактычнае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Арсенал».

Мэта — папярэджанне і спыненне правапарушэнняў у сферы абароту зброі, а таксама паляўнічай гаспадаркі.

АУС Валожынскага райвыканкама нагадвае, што за незаконны абарот агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, устаноўлена крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі на тэрмін да 12 гадоў.

Права на набыццё гэтай зброі маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18 гадовага ўзросту, пасля атрымання спецыяльнага дазволу на набыццё ў органах унутраных спраў.
Асобы, якія добраахвотна здалі незаконна захоўваемую агнястрэльную зброю, боепрыпасы, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.

Па тэлефоне «гарачай лініі» аддзела ўнутраных спраў Валожынскага райвыканкама «54-1-44» альбо па тэлефоне «102» Вы можаце паведаміць інфармацыю пра зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, якія незаконна захоўваюцца, а таксама атрымаць інфармацыю аб парадку добраахвотнай здачы такіх прадметаў.

valozhin.by

Задайте вопрос