222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Новы рэзідэнт "Вялікага каменя" будзе выпускаць грузавую спецтэхніку, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт індустрыяльнага парка.
Беларусь у студзені - жніўні 2021 года павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2020-га на 32,2 працэнта да $30,4 млрд. Аб гэтым сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
Пленарнае пасяджэнне 10-й сустрэчы гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі прайшло ў Жодзіне. Тэма сустрэчы - "Пабрацімства як важны патэнцыял умацавання Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі і адзінства народаў". Таксама быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж гарадамі Гродна і Ухта (Рэспубліка Комі, Расія).
Генеральнае консульства Беларусі будзе адкрыта ў Спецыяльным адміністрацыйным раёне Ганконг (Кітай). Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 6 кастрычніка 2021 года нумар 565, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Яслі-сад "Васілёк" адкрылі 7 кастрычніка ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна. Узводзіць установу дашкольнай адукацыі па вул. Шаманоўскага пачалі ў ліпені 2020 года. Аб'ект разлічаны на 230 дзяцей, якіх размяркуюць па 12 групах. Тут будуць працаваць 32 педагогі.
Беларусь прапанавала Грузіі супрацоўніцтва ў тарфяной прамысловасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
Захаваць спадчыну беларусаў - наш агульны абавязак. Працягваюцца работы па аднаўленні Будслаўскага касцёла. Ужо ўзвялі часовы дах. Да зімы храм накрылі ацынкаваным прафнасцілам. Сама святыня перанесла пажар і сёння рыхтуецца да далейшага рамонту.
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі зацікаўлена ў супрацоўніцтве з карэйскай кампаніяй SRPOST. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы прадстаўнікоў ведамства і карэйскага распрацоўшчыка праграмнага забеспячэння (ПЗ), якая прайшла ў рэжыме відэаканферэнцыі, паведамілі БЕЛТА ў Мінсувязі.
Анлайн-чытанні і мастацкія квесты, навуковыя канферэнцыі і майстар-класы па стварэнні кніг. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінаблвыканкама сёння падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Так, школьнікі цэнтральнага рэгіёна змогуць паглыблена, у інтэрактыўнай форме даследаваць спадчыну вядомых пісьменнікаў. У сваю ж чаргу для настаўнікаў і навуковых супрацоўнікаў гэта абмен вопытам і матэрыяламі. Запланаваны сустрэчы з аўтарамі і майстрамі народнай творчасці.
Беларусь за студзень - жнівень экспартавала прадукцыі на $4,1 млрд. Аб гэтым расказаў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы аб ходзе сельскагаспадарчых работ у краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.