222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
У Беларусі плануюць укараніць новыя механізмы для паляпшэння інвестыцыйнага клімату. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар перад пасяджэннем калегіі ведамства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Выбіраем студатрад!" - гэта своеасаблівыя дні адчыненых дзвярэй у штабах студэнцкіх атрадаў БРСМ. Яны дазваляюць інфармаваць маладых людзей аб магчымасцях працаўладкавання ў трэцім працоўным семестры. Кожны тыдзень у ССНУ ў пэўныя дні будуць арганізаваны рэкламныя кампаніі, што папулярызуюць студатрадаўскі рух.
Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Беларусі і агенцтва "Узстандарт" падпісалі праграму супрацоўніцтва на 2021-2023 гады. Цырымонія адбылася ў час пасяджэння сумеснай міжурадавай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Узбекістанам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржстандарту.
Падчас візіту беларускай урадавай дэлегацыі ў Ташкент ВНУ Беларусі і Узбекістана падпісалі 10 дакументаў аб супрацоўніцтве, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ва Узбекістане.
Новы футбольны сезон 2 сакавіка афіцыйна адкрыўся ў Беларусі матчам за Суперкубак. У паядынку за першы трафей сезона на полі ФК "Мінск" паспрачалiся чэмпіён салігорскі "Шахцёр" і ўладальнік Кубка краіны барысаўскі БАТЭ.
У Беларусі распрацоўваюць праект закона аб рэгуляванні бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі. Аб гэтым паведаміла начальнік сектара прававога забеспячэння Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС (Дзяржатамнагляду) Алена Жыгалка падчас брыфінгу ў прэс-цэнтры БЕЛТА.
У Міністэрстве аховы здароўя падвялі вынікі рэспубліканскага агляду якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання беларусаў за 2020 год. Падрабязнасці распавялi ў ведамстве.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пратакола аб унясенні дапаўнення ў міжурадавае пагадненне з Арменіяй аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 1 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Дзяржаўных узнагарод і ганаровых званняў удастоены 68 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.