Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

kontent

kontent

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю захоўвае цэнавае рэгуляванне на сацыяльна значныя тавары. Гэта прадугледжана пастановай МАРГ нумар 83 ад 28 снежня 2020 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" наведаў дзіцячы дом сямейнага тыпу Вольгі Клімавай у Салігорскім раёне. Ён з цёплынёй паразмаўляў з хлопчыкамі і дзяўчынкамі каля навагодняй ёлкі і ў час чаяпіцця.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 снежня падпісаў указ нумар 496 "Аб прасочвальнасці тавараў". Дакумент накіраваны на рэалізацыю пагаднення аб механізме прасочвальнасці тавараў, увезеных на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У індустрыяльным парку "Вялікі камень" 23 снежня праведзены нефармальнае адкрыццё і прэзентацыя інавацыйнага кітайска-беларускага прадпрыемства "Авіяцыйныя тэхналогіі і комплексы", паведамілі БЕЛТА ў ЗАТ "АТК".

Сельгасарганізацыі Беларусі ў студзені-лістападзе павялічылі вытворчасць малака на 5,7 працэнта, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Радашковіцкім навучальна-педагагічным комплексе дзіцячы сад - сярэдняя школа Маладзечанскага раёна 24 снежня прайшла традыцыйная навагодняя акцыя "Нашы дзеці". Выхаванцаў прыехалі павіншаваць міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Іван Кубракоў і іншыя прадстаўнікі МУС.

Беларусь у студзені-кастрычніку павялічыла экспарт у Башкортастан на 1,7 працэнта. Аб гэтым ішла размова ў час сумеснага пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Башкортастана (Расія), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім".

Заяўленыя інвестыцыі рэзідэнтаў Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" ацэньваюцца ў больш як $1,2 млрд. Аб гэтым паведаміў пасол Кітая ў Беларусі Се Сяаюн сёння на адкрыцці Кітайска-беларускага цэнтра супрацоўніцтва ў галіне навукова-тэхнічных дасягненняў у "Вялікім камені", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Збор другасных матэрыяльных рэсурсаў у Беларусі ў бягучым годзе, паводле папярэдніх ацэнак, вырас прыкладна на 2,5 працэнта. Аб гэтым паведаміў намеснік дырэктара ДУ "Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў" Арцём Шкрыль у час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

У Мінску прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XVI Нацыянальнага конкурсу «Залатая літара».

Старонка 154 з 235

Задайте вопрос