222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Государственное учреждение «Воложинский районный центр гигиены и эпидемиологии» информирует о несоответствующей продукции:
10 студзеня 2019 года з 9.00 да 11.00 у Валожынскім раённым выканаўчым камітэце па адрасе г. Валожын, пл. Свабоды, 2, асабісты прыём грамадзян будзе праводзіць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Маладзечанскай сельскай выбарчай акрузе № 73, намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Іван Станіслававіч Маркевіч.
Паважаныя сябры!
Сардэчна вітаем усіх, хто наведаў афіцыйны сайт Валожынскага раённага выканаўчага камітэта!
Валожыншчына - самабытны, маляўнічы, па-свойму непаўторны рэгіён Рэспублікі Беларусь, з найбагацейшымі гістарычнымі, духоўнымі і культурнымі традыцыямі.
Размешчаныя на сайце інфармацыйныя матэрыялы даюць магчымасць даведацца больш поўную інфармацыю аб рабоце органаў дзяржаўнага кіравання, атрымаць інфармацыю аб сацыяльна-эканамічным развіцці на сучасным этапе, пазнаёміцца з гісторыяй нашага горада і раёна, даведацца аб асноўных падзеях грамадскага і культурнага жыцця нашага рэгіёну.
Прамысловыя прадпрыемствы раёна маюць вялікі патэнцыял па выхадзе на знешнія рынкі для наладжвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Спадзяемся, што знаёмства з нашым раёнам у віртуальнай прасторы пяройдзе ва ўзаемавыгадныя эканамічныя сувязі, дапаможа наладзіць добрыя сяброўскія і партнёрскія адносіны ва ўсіх сферах дзейнасці.
Жадаю усім жыхарам нашага раёна, нашым сябрам і дзелавым партнёрам моцнага здароўя і поспехаў, дабра, шчасця, поспехаў у дасягненні намечаных мэт.
Сардэчна запрашаем у Валожынскі раён!
Круковіч Яўген Міхайлавіч
З 6 снежня начальнікам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працуе маёр унутранай службы Аляксандр Ігаравіч СІВЫ.
Сапраўднай падзеяй для 300 лепшых школьнікаў Валожыншчыны стала запрашэнне на раённае дабрачыннае свята “Навагоднія прыгоды ў Прастаквашына”, наладжанае ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” па ініцыятыве кіраўніка раёна і ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама. У РЦК, артысты якога і падрыхтавалі святочную праграму, прыехалі навучэнцы ўстаноў адукацыі Валожыншчыны, якія вызначыліся выдатнымі поспехамі ў вучобе, перамогамі ў шматлікіх конкурсах і алімпіядах, вялі актыўнае грамадскае жыццё.
Новы год – любімае свята для кожнага дзіцяці. Вядома ж, гэта магчымасць апрануць карнавальны касцюм, паскакаць і паспяваць вакол ёлкі, прачытаць спецыяльна падрыхтаваны верш. А што ж рабіць тым, ад каго напярэдадні свята ўдача трошкі адвярнулася, і чакаць спаўнення жаданняў даводзіцца на бальнічным ложку? Пра такіх дзетак у Валожыне паклапаціліся.