Паважаныя сябры!
Сардэчна вітаем усіх, хто наведаў афіцыйны сайт Валожынскага раённага выканаўчага камітэта!
Валожыншчына - самабытны, маляўнічы, па-свойму непаўторны рэгіён Рэспублікі Беларусь, з найбагацейшымі гістарычнымі, духоўнымі і культурнымі традыцыямі.
Размешчаныя на сайце інфармацыйныя матэрыялы даюць магчымасць даведацца больш поўную інфармацыю аб рабоце органаў дзяржаўнага кіравання, атрымаць інфармацыю аб сацыяльна-эканамічным развіцці на сучасным этапе, пазнаёміцца з гісторыяй нашага горада і раёна, даведацца аб асноўных падзеях грамадскага і культурнага жыцця нашага рэгіёну.
Прамысловыя прадпрыемствы раёна маюць вялікі патэнцыял па выхадзе на знешнія рынкі для наладжвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Спадзяемся, што знаёмства з нашым раёнам у віртуальнай прасторы пяройдзе ва ўзаемавыгадныя эканамічныя сувязі, дапаможа наладзіць добрыя сяброўскія і партнёрскія адносіны ва ўсіх сферах дзейнасці.
Жадаю усім жыхарам нашага раёна, нашым сябрам і дзелавым партнёрам моцнага здароўя і поспехаў, дабра, шчасця, поспехаў у дасягненні намечаных мэт.
Сардэчна запрашаем у Валожынскі раён!
Круковіч Яўген Міхайлавіч