222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
У Гродне ў час форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі плануюць падпісаць пагадненні на больш чым $1 млрд. Аб гэтым журналістам перад пасяджэннем аргкамітэта форуму заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Савета Рэспублікі Міхаіл Русы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Таварныя знакі Беларускага аўтамабільнага завода "БЕЛАЗ" і BELAZ прызнаны агульнавядомымі ў Расіі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.
Спектаклі для дзяцей і дарослых пакажа ў рамках XXI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі Мінскі абласны драматычны тэатр у Маладзечне.
Беларускі гандлёвы дом можа з'явіцца ў Екацярынбургу, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна "Беллегпрам" Марына Васькевіч.
Беларускі аўтамабільны завод пашырае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва з вядучымі тэхнічнымі ВНУ Расійскай Федэрацыі па сумеснай падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне эксплуатацыі кар'ернай тэхнікі ў горназдабыўной галіне. У прыватнасці, у горадзе Апатыты падпісана пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж афіцыйным прадстаўніком БЕЛАЗа ў рэгіёне - кампаніяй "Аўтатэхінмаш" і філіялам Мурманскага арктычнага дзяржаўнага ўніверсітэта (МАДУ), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага прадпрыемства.
Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Мікалай Барысевіч і пасол Таджыкістана ў Беларусі Махмадшарыф Махмуд Хакдод абмеркавалі, як раскрыць патэнцыял гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, які будзе адпавядаць высокаму ўзроўню палітычных адносін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў цэнтры.
На базе 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых камандзіраў у Барысаве праходзіць абласны этап рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні "Арляня".
У Палаце прадстаўнікоў праходзіць сустрэча дэпутатаў з кіраўніком прадстаўніцтва Ніжагародскай вобласці Расіі ў Беларусі Андрэем Дудкіным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У НДЦ "Зубраня" намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай даў рэспубліканскі старт летняй аздараўленчай кампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Беларусь з 1 чэрвеня зніжае памер экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 28 мая нумар 345, якая апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.