222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Яго работы экспануе Траццякоўка і Рускі музей у Санкт-Пецярбургу, Гісторыка-літаратурны музей у Пушкіне і Музей сучасных мастацтваў імя Дзягілева. Як арыгінальныя палотны зоркі сацарта Вячаслава Забеліна трапілі ў жодзінскую выставачную залу? Паглядзела на карціны ў напрамку "нанканфармізм" карэспандэнт АТН Наталля Бардзілоўская.
Больш за 1,4 млн тон зерня кукурузы намалочана ў Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Новыя грані міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая! Сярод ключавых сфер - машынабудаванне. Так, у Жодзіне з'явіцца новае беларуска-кітайскае прадпрыемства па выпуску гідраўлічных вузлоў. Гэта праект па імпартазамяшчэнні, яго прадукцыю будуць выкарыстоўваць многія айчынныя заводы.
У Беларусі ў 2024 годзе будзе пабудавана 1,4 млн кв.м жылля з дзяржпадтрымкай. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў час сустрэчы ў Авальнай зале Дома ўрада з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі па разглядзе праектаў законаў Рэспублікі Беларусь "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2024 год" і "Аб змяненні Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Патрыятычны форум у Мар'інай Горцы аб'яднаў больш за 40 бацькоў і падлеткаў з усяго цэнтральнага рэгіёна. На Алеі воінскай славы прайшоў мітынг-рэквіем. Удзельнікі ўшанавалі памяць герояў, гаварылі пра важнасць сямейных каштоўнасцей і выхаванні патрыятызму ў дзяцей. Галоўная роля ў станаўленні асобы менавіта за сям'ёй.
У Беларусі пачалі вырабляць новую марку легкавых аўтамабіляў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытанні ўдасканалення сістэмы планавання і кантролю за рэалізацыяй стратэгічных праектаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Беларусі сабрана 123,7 тыс. т агародніны. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА у Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Праверка бяспекі - для камфорту пасажыраў. ДАІ Мінскай вобласці патрулюе ажыўленыя загарадныя трасы. Пад асаблівым кантролем - маршрутныя таксі. З вадзіцелямі мікрааўтобусаў праводзяць прафілактычныя гутаркі, правяраюць наяўнасць неабходных дакументаў, пройдзены тэхнічны агляд транспартнага сродку. Галоўны крытэрый - правільнае размяшчэнне пасажыраў у салоне. Іх колькасць павінна адпавядаць колькасці пасадачных месцаў.
У Беларусі намалочана 8,7 млн т збожжа з улікам рапсу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА у Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.