222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Мінская вобласць у гэтым годзе пачала экспартаваць малочную прадукцыю ў дзевяць новых краін. Аб гэтым расказала начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела КУП "Мінаблмясамалпрам" - кіруючая кампанія холдынга "Мясамалпрам" Таццяна Валазгіна на круглым стале ў БЕЛТА "Павышэнне эканамічнай эфектыўнасці жывёлагадоўчай галіны (стратэгія развіцця, навуковае суправаджэнне, перапрацоўка прадукцыі)".
Беларусь і Індыя падпісалі міжурадавую праграму супрацоўніцтва на 2023-2025 гады. Цырымонія адбылася 9 лістапада ў Міністэрстве культуры Індыі, паведамілі БЕЛТА ў беларускай дыпмісіі.
"Вялікі камень" прадставіў свой патэнцыял на семінары "Азербайджан - Беларусь: інвестыцыі, гандаль і лагістыка", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе індустрыяльнага парка.
Урад Беларусі зацвердзіў пагадненне з Расіяй аб спагнанні аэранавігацыйных і аэрапортавых збораў і тарыфаў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 3 лістапада 2023 года нумар 765, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
У рамках рэалізацыі праграмы "Адзін раён - адзін праект" у Мінскай вобласці плануюць стварыць больш за 2,2 тыс. новых працоўных месцаў, распавялі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце эканомікі Мінскага аблвыканкама.
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лістапада 2023 года, паводле папярэдніх даных, склалі $8,1471 млрд у эквіваленце. Адпаведная інфармацыя апублікавана на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
Аўтапаркі Мінскай вобласці ў 2024 годзе папоўняцца 146 аўтобусамі МАЗ. Аб гэтым расказала на свяце, прымеркаваным да Дня аўтамабіліста і дарожніка, намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы ААТ "Мінаблаўтатранс" Ганна Русак, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.
У Беларусі зменены стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 31 кастрычніка 2023 года нумар 741, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
У індустрыяльным парку "Вялікі камень" дадзены старт рабоце платформы комплекснага абслугоўвання кантэйнерных паяздоў Кітай - Еўропа рэйса "Чанань", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.
У Беларусі сабрана 155,5 тыс. тон агародніны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.